Серыя буйных зямельных афёр выкрыта на Міншчыне
Адразу сем крымінальных спраў узбуджана пракуратурай Мінскага раёна ў адносінах да прадпрымальніка-махляра.
Увесь мінулы год злачынца падбухторваў грамадзян, жадаючых атрымаць дзялянку ў наваколлі сталіцы да дачы хабару нібыта службовым асобам. У выніку кожны пацярпелы перадаў у рукі абвінавачанага ад 5 да 20 тысяч долараў. Следства працягваецца.