Слуцкія геолагі будуць асвойваць радовішчы калійнай солі ў Туркменістане

Гэта першы крок у рэалізацыі сумеснага беларуска-туркменскага праекта па будаўніцтве калійнага камбіната ў гэтай сярэднеазіяцкай краіне.

Пакуль у Слуцку вядзецца падрыхтоўка тэхнікі. Сфарміравана буравая брыгада. У Туркеміністан слуцкія спецыялісты прыбудуць ужо ў красавіку. 

Акрамя перспектыўных праектаў за мяжой, слуцкія геолагі працягваюць разведку і айчынных недраў. Толькі летась мясцовыя спецыялісты стварылі новыя мінеральна-сыравінныя базы для цэглянай і шкляной прамысловасці Беларусі. Вырашана набалелае пытанне з забяспечанасцю вытворчасцяў сыравінай, павышэнне якасці прадукцыі і зніжэннем яе коштаў.