Новыя тэхналогіі ў свінагадоўлі ўкараняюць на Міншчыне

У СВК «Каганец» Стаўбцоўскага раёна ў рацыён парасят уключылі адвары лекавых траў. Іх дадаюць у малако і падсілкоўваюць маладняк раніцай і ўвечары. Вынік адчулі адразу. Парасяты менш хварэюць і хутчэй прыбаўляюць у вазе. Жывёла атрымоўвае увесь комплекс прыродных вітамінаў, а гаспадарка эканоміць грошы на дарагіх леках.