Лепшых маладых кухараў вызначылі на Міншчыне

Спаборніцтва правялі на базе Вілейскага прафесійна-тэхнічнага каледжа. У фінал выйшлі пяць чалавек. Кожны павінен быў прыгатаваць абед з чатырох страў. Першым шлях да страўніка знайшоў Павел Струнеўскі. Кухар-пачатковец упэўнены: менавіта наварысты боршч прынёс яму перамогу.