Мэбля ад барысаўскіх вытворцаў прызнана лепшай на міжнароднай выставе ў Мінску

Прадукцыя мясцовага рамонтна-механічнага завода атрымала дыплом першай ступені за творчы падыход да справы. І хоць барысаўскай мэблевай вытворчасці ўсяго тры гады, яна змагла «паказаць клас» перад канкурэнтамі з Украіны, Расіі і Польшчы.