Адмысловы праект «Сацыяльная бібліятэка» стартаваў у Барысаве
У яго межах будуць прывіваць любоў да чытання сацыяльна-недабрабытным катэгорыям насельніцтва.
Кнігі можна атрымаць у тэрытарыяльным цэнтры сацабслугоўвання. Прычым, вяртаць літаратуру неабавязкова. Аўтары крэатыўнай ідэі спадзяюцца — кніга дапаможа людзям з так званай «групы рызыкі» пачаць жыццё з чыстага аркуша.