Швейная майстэрня для інвалідаў адкрылася ў Чэрвені
Дапамогу ў тэхнічным абсталяванні аднаго з памяшканняў мясцовага цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва аказалі міжнародныя дабрачыннікі. У падарунак майстэрня атрымала новыя машынкі, прасы, манекены і тканіну. НавучАнне швейнай справе — своеасаблівая працоўная рэабілітацыя людзей, якія маюць праблемы з апорна-рухальным апаратам.