Знакамітыя водныя каналы Венецыі амаль перасохлі

Венецыя без вады. Знакамітыя італьянскія водныя каналы амаль высахлі, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. Сёння горад выглядае нязвыкла – гандолы і лодкі проста стаяць на дне каналаў у глеі і пяску.

Знакамітыя водныя каналы Венецыі амаль перасохлі-1

Для мясцовых жыхароў гэта вялізная праблема. Бо людзі абвыклі перамяшчацца па горадзе менавіта на катэрах і лодках. Але зараз ім даводзіцца хадзіць пешшу і сумна глядзець на некалі ажыўленыя воды. Як заяўляюць мясцовыя ўлады, каналы Венецыі амаль перасохлі з-за рэкордна нізкіх прыліваў. Што ў сваю чаргу звязана са зменай клімату.

Подписывайтесь на нас в Telegram!