У Літве мясцовыя палітыкі вырашылі забіць адразу двух зайцоў: абараніць дзяцей ад шкоднага ўплыву сацсетак і паправіць дэмаграфічную сітуацыю. Дэпутаты прапанавалі абмежаваць доступ да сацыяльных сетак для падлеткаў малодшых за 16 гадоў, а таксама абавязаць платформы па-сапраўднаму правяраць узрост, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Ідэя, дарэчы, не новая. Раней за падобныя абмежаванні ўжо выказаліся Францыя, Славенія, Вялікабрытанія, Фінляндыя, Партугалія і іншыя. Першай жа краінай, якая рашылася на такі крок, стала Аўстралія. Але літоўскія эканамісты пайшлі далей. Яны мяркуюць, што калі згаснуць экраны гаджэтаў, тады само па сабе прыйдзе дэмаграфічнае шчасце. Маўляў, цяпер не хапае камунікацыі, таму трэба проста адключаць інтэрнет увечары, ці на выхадных. Тады моладзь, пазбавіўшыся спакусаў, пераключыцца на інтымныя справы. І вось зноў у прыбалтыйскіх палітыкаў усё круціцца вакол выключальніка. Цікава, што на сапраўдныя стымулы, такія як павелічэнне дзіцячых субсідый ці будаўніцтва новых садкоў у Літве ўжо даўно махнулі рукой.