Чакаецца, што «мядзельская жамчужына» стане сапраўдным турыстычным цэнтрам. Летась у Нарачанскім краі адпачылі каля 80 тысяч чалавек. Паводле спецыялістаў, магло быць і больш.
Галоўная перашкода – недастатковае развіццё турыстычнай інфрастуктуры. Таму на парадку дня рэканструкцыя старых гасцініц і ўзвядзенне новых, добраўпарадкаванне курортнай зоны. Асобным пунктам – будаўніцтва цэнтра водных забаваў.
Рэалізацыя гэтага праекта дазволіць забяспечыць напаўняемасць нарачанскіх здраўніц незалежна ад сезона.

