Адноўленая сядзіба Ленскіх на Стаўбцоўшчыне гатова прыняць першых наведвальнікаў

І машына часу непатрэбна: яшчэ некалькі хвілін таму ў XXI стагоддзі, і вось раптам ужо ў XVIII-м. Адчуваецца атмасфера мінулага. Уласна кажучы, дзеля гэтага і працавалі рэстаўратары. Каб не аднавіць, а захаваць

Уладзімір Адуцкевіч, дырэктар кампаніі-інвестара:
В документах это называлось «рэшткі былой сядзібы Сула». Чтобы остатки не превратились в останки, пять лет назад мы его купили.

На фатаздымках выдатна бачна, што было «да» і як стала «пасля» таго, як за справу ўзялася прыватная кампанія. Уладзімір жартуе: у гэтай канюшні для жывёл створаны чалавечыя ўмовы. Нават карціны на сценах — як у лепшых дамах. Дарэчы, рэпрадукцыі XVIII стагоддзя, прывезены з Вены.

Шэсць спартыўных коней, два інструктары. Распрацаваны і маршрут у некалькі дзесяткаў кіламетраў.

Арцём Новік, інструктар верхавой язды:
Если человек научился, и я уверен, что он сможет проехать, мы можем вывести его на прогулку в лес. Естественно, под моим контролем, но самостоятельно, на отдельной лошади. Если он итам справился, мы можем взять его в поход — от двухдневного до семидневного.

Дом для чэлядзі ў бліжэйшы час стане гасцініцай. А вось з былой карэтнай гаспадары зрабілі страўню. З тэматычнымі малюнкамі, стылізаванымі люстрамі, а галоўнае — з матэрыялаў XVIII стагоддзя.

Аляксандр Буцько, кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі «Панскі маёнтак»:
Брусчатка, стены — этот камни с окружающей территории, и возили мы их сюда чуть ли не четыре месяца.

Летам тут загучыць музыка. Уладзімір спадзяецца ладзіць сімфанічныя вечары. З аркестрам. Дзеля гэтага зманціруюць сцэну. Сёння тут узводзяць альтанку на некалькі дзесяткаў месцаў — для жадаючых справіць вяселле, юбілей ці карпаратыў па-панску.

Уладзімір Адуцкевіч, дырэктар кампаніі-інвестара:
За пять лет мы сюда вложили около 700 тысяч долларов. Стратегические задачи: возродить, оживить, и чтобы уже потом это приносило прибыль, отдачу и так далее.

Грабавы лес, дзе сустракаюцца і экзатычныя дрэвы нашкталт плакучай лістоўніцы, фамільная пахавальня, хоць і знаходзяцца побач, але для інвестара яны недатыкальныя. Фармальна тэрыторыя належыць дзяржаўнаму лясному фонду. На практыцы ж — нікому.

Уладзімір Адуцкевіч, дырэктар кампаніі-інвестара:
Усыпальница разрушается, потому что она ничья. У местных властей нет средства на то, чтобы её хотя бы законсервировать. Мы это можем делать только тогда, когда будут имущественные права на этот объект.

І хоць пакуль паркавы ансамбль не яго, Уладзімір ужо бачыць, як даўняе возера, якое цяпер знаходзіцца ў запушчаным стане, ажыве. І старажытны парк стане ўлюбёным месцам турыстаў для прагулак. На паўшляху спыняцца тут не прывыклі.

Другие новости рубрики

Все новости
18 мая 2011 16:07

Улица Октябрьская в Минске

16 мая 2011 06:37

Сафари-туры появятся во всех национальных парках Беларуси

08 мая 2011 17:44

Почему у белорусов не пользуется популярностью отдых в пределах своей страны?