Нечакана дзяўчынку стала зносіць цячэннем. Яе сястра спалохалася і пабегла за дапамогай. Ратвальнікі аператыўна прыбылі на месца здарэння. Цела патанулай школьніцы знайшлі ў метры ад берага.
Спецыялісты папярэджваюць пра бяспеку з пачаткам купальнага сезона. Бацькі абавязкова павінны кантраляваць знаходжанне дзяцей на вадзе. Адпачываючым неабходна ўлічваць яшчэ і тое, што з вялікай колькасцю ападкаў узровень вады ў рэках і вадаёмах змяніўся. Там, дзе было плытка, стала глыбока, адпаведна — небяспечна.


