Праводзіны зімы ў беларускім стылі: краіна з размахам адзначае Масленіцу. Гэта адно з самых яркіх народных свят, якое арганічна спалучае старажытныя традыцыі і хрысціянскія сэнсы, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

У сталіцы самыя маштабныя гулянні разгарнуліся ля Палаца спорту. Для гасцей падрыхтавалі забаўляльную праграму пад назвай «Масленічныя святкі – бліны ды аладкі». Яна працягнецца два дні. Наведвальнікам прапануюць шэраг народных забаў, а таксама самабытныя песні ў выкананні вядомых калектываў. Не абышлося і без галоўнага атрыбуту масленіцы – бліноў. Кухары частуюць усіх ахвочых стравамі на любы густ.

Мы всегда работаем только для наших белорусов, потому что Масленица – это национальный праздник, для которого мы подготовили блинчики с ветчиной и сыром – самые смачные, самые вкусные. Для того, чтобы народу было прыемна, мы всегда это зажариваем при людях.

Впечатления хорошие, мы с детьми прошли все испытания, поели блинов. Все уютно, тепло.
З крэатывам падышлі да святкавання Масленіцы ў Мінскім заапарку. Яго насельнікаў пачаставалі блінамі. А гасцям прапанавалі паўдзельнічаць у сямейным забегу з патэльнямі, прайсці тэматычныя квэсты і паўдзельнічаць у сапраўдным вогненным шоу.