У вобласці рыхтуюцца адзначыць 8 сакавіка

Так, педагогі Міншчыны збяруцца ў Палацы культуры ў Маладзечне.

Там пройдзе ўрачыстае мерапрыемства «Яе вялікасць – жанчына». Будуць гучаць віншаванні, словы падзякі, а самыя лепшыя настаўніцы атрымаюць падарункі ад кіраўніцтва вобласці. Канцэрт падрыхтуюць выхаванцы музычнага вучылішча імя Агінскага.

Дарэчы, у сістэме адукцыі сталічнага рэгіёна працуюць каля 60 тысяч спецыялістаў. І большасць з іх – жанчыны.