У Маладзечне ўрачыста адчынілі дзіцячы яслі-сад – адну з самых сучасных дашкольных ўстаноў у вобласці

Тут ёсць спартыўная, трэнажорная і музычная залы, а таксама басейн. Гульнявыя і спальныя пакоі абсталяваны камфортнай дзіцячай мэбляй.

У садку будзе выхоўвацца больш за 200 хлопчыкаў і дзяўчынак аднаго з новых мікрараёнаў Маладзечна, паведамляе карэспандэнт тэлекампаніі «Сталічнае тэлебачанне».

Гэта дашкольная ўстанова дапаможа калі не зняць, так істотна зменшыць праблему недахопу месцаў у дзіцячых садках горада.