Сетку сістэмы відэаназірання пашыраць у Мінскай вобласці

Сёння ў рэгіёне ўсталявана больш за тысячу відэакамер. Яны дапамагаюць праваахоўнікам сачыць за грамадскай бяспекай ў найбольш людных месцах. Толькі летась з іх дапамогай раскрыты два дзесяткі злачынстваў.

Перавагі відэавартаўнікоў ацанілі і некаторыя сельгасарганізацыі. Так, у гаспадарцы «Голацк» Пухавіцкага раёна пад відэапрыцэл узялі мехдвор і аўтазапраўку. І гэта адразу вырашыла праблему крадзяжоў запчастак і паліва, паведамляе карэспандэнт тэлекампаніі «Сталічнае тэлебачанне».