Провожаем зиму и встречаем весну – в Беларуси отмечают Масленицу! Как проходит праздник?

Праводзіны зімы ў беларускім стылі: краіна з размахам адзначае Масленіцу, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. Гэта адно з самых яркіх народных свят, якое арганічна спалучае старажытныя традыцыі і хрысціянскія сэнсы.

В Минске возле Дворца спорта развернулись масленичные гулянья.

Пакуль зіма спрабуе ўтрымацца апошнімі замаразкамі, людзі сустракаюць вясну песнямі, гульнямі і, вядома ж, гарачымі блінамі.

Аліна Мычко сабрала самыя яскравыя моманты гэтага дня.

Провожаем зиму и встречаем весну – в Беларуси отмечают Масленицу! Как проходит праздник?-2

Гэта не проста свята, а цэлы рытуал. Лічылася, калі Масленіцу весела сустрэнеш – хутчэй вясна прыйдзе. Чым больш усмешак і карагодаў, тым больш шчодры будзе год.

У гарадскім асяроддзі арганізатары свята спрабавалі ажывіць шэраг спрадвечных забаў. Ля Палаца спорту таксама гучалі самабытныя песні ў выкананні вядомых мастацкіх калектываў. Самы важны атрыбут свята – вядома ж, бліны. На Масленіцу іх трэба спячы і з'есці як мага больш – нашы продкі верылі, што кожны кавалачак сонечнага сімвала напаўняе чалавека цяплом і жыццёвай сілай.

Провожаем зиму и встречаем весну – в Беларуси отмечают Масленицу! Как проходит праздник?-4

Сегодня нам понравилось. Много всяких развлекательных мероприятий. Я даже на лошади прыгала.

Провожаем зиму и встречаем весну – в Беларуси отмечают Масленицу! Как проходит праздник?-6

На думку навукоўцаў, беларуская Масленіца мае ўсе шанцы быць уключанай у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА – настолькі арыгінальна праводзяць гэтае свята ў нашай краіне. У кожным рэгіёне свая ўнікальная традыцыя. Адно застаецца нязменным – Масленіцу нашы людзі часцей за ўсё сустракаюць разам з сям'ёй. 

Провожаем зиму и встречаем весну – в Беларуси отмечают Масленицу! Как проходит праздник?-8

Есть традиция в семье – у нас блины всегда папа печет. Я не пеку блины вообще. Вот сегодня мы, например, день начали именно с блинов с вареньем. Кто-то со сметанкой, у каждого свои приоритеты.

Провожаем зиму и встречаем весну – в Беларуси отмечают Масленицу! Как проходит праздник?-10

Кульмінацыя свята – спальванне пудзіла. Сёння гэта сапраўднае вогненнае шоу. Нашы продкі казалі: як толькі дагарыць апошняя галавешка, знікнуць усе беды і нягоды, а вясна ўступіць у свае правы. Наперадзе Вялікі пост, а 22 лютага – Даравальная нядзеля.

Падрабязней глядзіце ў відэа.