Прадпрыемствы Міншчыны працуюць над выкананнем праграмы «Якасць»
Сёлета амаль 130 вытворцаў пяройдуць на новую сістэму менэджмента якасці.Укараненне сучасных стандартаў і ў планах клецкіх малакаперапрацоўшчыкаў. Тут плануюць атрымаць два міжнародныя сертыфікаты — па ахове працы і навакольнага асяроддзя. Дарэчы, менавіта гэтае прадпрыемства першым ў раёне перайшло на сістэму менэджмента якасці ІСО-9001 і ХАСП.