Новы біялагічны заказнік «Амговіцкі» створаны на Міншчыне

Яго тэрыторыя – а гэта дзве з паловай тысячы гектараў — праходзіць праз Пухавіцкі і Старадарожскі раёны.У заказніку забаронена прамысловая лесанарыхтоўка, паляванне і размяшчэнне турыстычных палатак. На першым этапе прыродаахоўнікі павінны арганізаваць інфармацыйную работу сярод насельніцтва. З правіламі знаходжання ў прыродаахоўнай зоне падарожнікі змогуць азнаёміцца на спецыяльных бігбордах.