Матуляў Міншчыны ўшануюць на абласным свяце ў Капылі 14 кастрычніка

Лепшыя жанчыны рэгіёна высадзяць Алею мацярынскай славы, ускладуць кветкі да помніка воінам-афганцам.А кульмінацыяй мерапрыемства стане ўручэнне Ордэнаў Маці старшынёй Мінаблвыканкама Барысам Батурай. Узнагароду гэту атрымоўваюць тыя жанчыны, якія выхоўваюць пяцёра і больш дзяцей. Завяршыць праграму святочны канцэрт.