Лепшы скейтбардыст краіны жыве ў Клецку

14-ці гадовы Самуіл Енеў заняў першае месца на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Ва ўпартай барацьбе ён абагнаў тры дзесяткі супернікаў. Сёлетняя перамога — не першая ў скейтбардыста. Дарэчы, аматараў экстрымальнага спорту ў Клецку каля 10 чалавек. Масаваму развіццю скейтбордынга перашкаджае адсутнасць абсталяваных пляцовак. Але сітуацыя можа змяніцца. У Беларусі плануюць пабудаваць адмысловы скейтпарк.