Асновам гандлю ў Iнтэрнэце вучылі маркетолагаў на адмысловым семінары на Міншчыне

Спецыялісты лiчаць, што пакуль многія вытворцы сталічнага рэгіёна не надаюць вялікай увагі размяшчэнню інфармацыі ў Інтэрнэце.

Іх сайты не абнаўляюцца, адсутнічае ці дрэнна прадстаўлены пералік выпускаемаей прадукцыі. Між тым, паводле 60-га Указа аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегменту Інтэрнэта, кожнае дзяржаўнае прадпрыемства павінна быць прадстаўлена ў віртуальнай прасторы.

Сайт – гэта магчымасць паказаць і прадаць сваю прадукцыю. Веб-рэсурс ствараюць не для «галачкі» – ён павінен працаваць і прыносіць прыбытак.