Навіны Беларусі. Амаль 10 тысяч квадратных метраў дарог мясцовага значэння адрамантавалі за гэты год у Гомельскай вобласці. Гэта на 40 % больш за леташні паказчык, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Навіны Беларусі. Амаль 10 тысяч квадратных метраў дарог мясцовага значэння адрамантавалі за гэты год у Гомельскай вобласці. Гэта на 40 % больш за леташні паказчык, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

Брыгады вядуць работы на працягу ўсяго светлавога дня, нават у выхадныя і святочныя дні. Для ямачнага рамонту выкарыстоўваюць новыя матэрыялы – аргана-мінеральную сумесь, так званы халодны асфальт. Ён дазваляе праводзіць работы пры тэмпературы да мінус 20 градусаў. Тым часам у Гомелі зноў увялі ў эксплуатацыю асфальтабетонны завод, дзе вырабляюць цёплую сумесь. У адрозненні ад аргана-мінеральнай яна больш устойлівая да змены тэмператур і захоўвае трываласць больш працяглы час.

Дзяніс Ясько, генеральны дырэктар прадпрыемства «Гомельаўтадар»:
Ямочный ремонт необходим, чтобы пользователь мог безопасно передвигаться по нашим дорогам. Впоследствии, как правило, в весенне-летний период мы этот материал извлекаем из дороги и укладываем горячие асфальтобетонные смеси.

Дзмітрый Ермакоў, галоўны інжынер дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўлення № 113 прадпрыемства «Гомельаблдарбуд»:
Для приготовления теплых смесей мы используем температуропонижающую добавку, которая позволяет нам производить и укладывать цементобетонную смесь при температуре окружающе среды до -10 градусов.

У зоне адказнасці прадпрыемства «Гомельаўтадар» знаходзіцца 2 300 кіламетраў аўтамабільных дарог рэспубліканскага значэння. Згодна з дыягностыкай, рамонту падлягае каля паловы з іх.
Подписывайтесь на нас в Telegram!


