— Перавагу трэба аддаць першаму варыянту. Яшчэ ў “Арфаграфічным слоўніку” М.П.Лобана, М.Р.Судніка (Мінск, 1971. С.39—40) сфармулявана правіла: назоўнікі мужчынскага і ніякага роду ў спалучэннях з прыназоўнікам па, як правіла, маюць канчатак -е або -і (у залежнасці ад асновы): лазіць па дубе, блукаць па горадзе, хадзіць па пакоі, ісці па следзе, загад па ўніверсітэце, звесткі па раёне, гаварыць па тэлефоне, выступаць па тэлебачанні, страляць па акопе, плакаць па сыне.
Источник «НГ».

