У раённых касцінгах прынялі удзел 500 маладых і таленавітых. І толькі палова з іх атрымала пуцёўку на вялікую сцэну. Творчымі здабыткамі юныя спевакі, танцоры і рэжысёры падзяліліся з гледачамі і журы падчас вялікага канцэрта-марафона.
Спецыяльнымі дыпломамі конкурсу адзначаны ўсе намінанты. І толькі самыя-самыя паедуць на рэспубліканскі суперфінал. Дацягнуцца да зоркі — рэпартаж.


