Свята класічнай музыкі «Заслаўе-2012» абудзецца 3 лютага

Сёлетні фестываль прысвечаны творчасці таленавітага беларускага кампазітара XX стагоддзя Льва Абельёвіча.

Сімфоніі і рамансы заслужанага дзеяча мастацтваў выканаюць калектывы Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі. Пройдзе і конкурс навучэнцаў дзіцячых музычных школ Міншчыны. А завершыць свята канцэрт папулярнай песні ў выкананні вядомых беларускіх артыстаў, лаурэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, паведамляе карэспандэнт тэлекампаніі «Сталічнае тэлебачанне».