Лепшую школьную экспазіцыю да 65-годдзя Перамогі вызначылі на Капыльшчыне

Па выніках адмысловага конкурса, лепшым стаў краязнаўчы музей Слабадакучынскай сярэдняй школы.

Экскурсію ў музеі баявой славы праводзяць самі школьнікі. Яны — галоўныя збіральнікі музейнага фонду.

Дзесяткі экспанатаў сведчаць пра баявую гісторыю аднаго з цэнтраў партызанскага руху на Міншчыне. А да франтавых фотоаздымкаў і лістоў штогод дадаюцца новыя імёны. Штогод тут шукаюць аднавяскоўцаў, што загінулі на франтах і у канцлагерах.

Да юбілейнай даты вучні ўстанавілі імёны яшчэ чатырох аднавяскоўцаў, якія не вярнуліся з вайны.