Сёлета яго вырашылі аднавіць. Святую справу даверылі мінскаму майстру Юрыю Пескуну. Ініцыятар – айцец Аляксандр з вёскі Грэск Слуцкага раёна. На адраджэнне абраза даў блаславенне і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усея Беларусі.
Доўгі час пра абраз Божай Маці «Забельскай» амаль нічога не было вядома. Рэстаўратару прыйшлося збіраць звесткі па крупінках.
Юрый Пескун абраз піша не на скуры вала, як было першапачаткова, а на дубовай дошцы. Вага святыні – 40 кілаграмаў. Плануецца, што ўжо вясной праца будзе завершана.

