Якасць будаўніцтва на кантролі абласных уладаў: усе недахопы ў галіне павінны быць ліквідаваны да 1 жніўня

Гэта патрабаванне кіраўніка дзяржавы. Прычым адказваць за брак будаўнікі будуць за ўласныя сродкі.Сырасць, трэшчыны, працяканне даху – найбольш распаўсюджаныя скаргі наваселаў, што паступаюць на гарачую лінію аблвыканкама. Праблемы не толькі фіксуюць, але і абяцаюць вырашыць. Прычым, у сціслыя тэрміны.