Тавараабарот паміж рэгіёнамі расце. Сёлета ён павялічыўся на 23% ў параўнанні з мінулым годам і склаў 20 мільёнаў долараў.
Міншчына гандлюе цукрам, лекамі, запаснымі часткамі, грузавымі аўтамабілямі. Нарошчваецца і інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Так, у сталічным рэгіёне працуюць тры сумесныя прадпрыемствы з удзелам кыргызскага капітала.

