Будаўніцтва энергаэфектыўнай амбулаторыі завяршаюць ў аграгарадку Лань на Нясвіжчыне

Гэта другі такі праект ў вобласці. Першы рэалізавалі ў Мядзельскім раёне. Будаўніцтва медустановы фінансуецца з абласнога бюджэта. Амбулаторыю ўзвялі за два гады з выкарыстаннем найноўшых энеэргазберагаючых тэхналогій. Сцены — на аснове драўнянага каркаса — запоўнілі трыснягом. На даху замацавалі сонечныя батарэі. Іх хопіць для выпрацоўкі электрычнасці ў летні час. Зімой цяпло дасць аўтаномная кацельня. Усе пакоі абсталяваны энергазберагаючымі лямпамі. А эфект «другога святла» забяспечыць шкляны дах.