Грамадзянка Расіі загінула пад коламі МАЗа у Крупскім раёне

Трагедыя адбылася ў пасёлку Крупскі ў дзённы час. Ад моцнага удару 70-ці гадовую жанчыну адкінула ў кювет. Траўмы аказаліся смяротнымі.

Кіроўца грузавіка з месца здарэння збег, аднак хутка быў затрыманы - у адным з прыдарожных кафэ. Медыцынскае асведчанне выявіла  у кіроўцы два з паловай праміле алкаголю. Ён піў усю ноч, а пасля раніцай сеў за руль, да таго ж, алкагольны кактэйль дапоўніў літрам піва.

Перавозіў кіроўца небяспечны груз - газавыя балоны. Якім чынам яму ўдалося выехаць у рэйс, абыйшоўшы медагляд па месцы працы, застаецц таямніцай. Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа.

Другие новости рубрики

Все новости